Што пачытаць? Раяць падпісчыкі «Бярэзінскай панарамы»

Як кажуць, кніга – лепшы сябар чалавека. Пагадзіцеся, прыемна, прыйшоўшы з працы, прыгатаваць кубачак смачнай кавы, схавацца пад цёплым пледам і пачытаць цікавую кнігу.
Паглыбіцца ў сюжэт, глытаць старонку за старонкай, “жыць” кнігай… Але, бясспрэчна, неабходна правільна выбраць кнігу, каб яна “зацягвала”.
Што пачытаць? Каб знайсці адказ на гэта пытанне, мы правялі анлайн-апытанне ў Іnstаgram і Facebook. Далучылася да яго 89 чалавек.
Прапануем вашай увазе спіс кніг ад падпісчыкаў “Бярэзінскай панарамы”.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ:

— Валерый Гапееў “Пазл”, Уладзімір Сарокін “Сахарный Кремль”.

Алена МАСЦЕРАВА:

— Нарынэ Абгаран “Манюня”, Валерый Гапееў “Так хочацца курыць…”

Вольга Губіч:

— “А зори здесь тихие” Барыса Васільева.

Яўгенія ЯФРЭМАВА:

— Сцівен Кінг “Кладбище домашних животных”, “Воспламеняющая взглядом”.

Данііл ТАРАЦІН:

— Дэн Браун “Інферна”.

Сяргей ЦЭДРЫК:

— Кары Хатакайнэн “Неизвестный Кими Райкконэн”, “Первому игроку приготовиться” Эрнэст Клайн.

Маргарыта ХАМЕТШЫНА:

— Раю пазнаёміцца з творчасцю Джорджа Оруэлла, Жан-Поля Сартра, Франца Кафкі, Праспера Мэрымэ. А для самаразвіцця — з творчасцю Джоша Макдауэла і Бэна Карсона.

Іна ЛАДУЦЬКА:

— Нікколо Макіявелі “Государь”.

Кацярына Верасава:

— Раю пачытаць Кадзуо Ісігуро “Не отпускай меня”. Рэкамендую пазнаёміцца з творчасцю Джуліяна Барнса і Данны Тартт.

P.S. Паважаныя чытачы, вы таксама можаце далучыцца да нашага апытання. Заходзьце на нашы старонкі ў Іnstаgram ці Facebook і пішыце ў каментарыях, што раіце пачытаць. Будзем разам чытаць цікавыя кнігі!

Падрыхтавала Юлія БУКЕЛЬ.

Што пачытаць? Раяць падпісчыкі «Бярэзінскай панарамы»: 1 комментарий

  • 24.04.2020 в 12:41
    Permalink

    А чаму б зараз не перачытаць выдатных беларускіх класікаў: Коласа, КУпалу, Караткевіча, Багдановіча….

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *