Што здарылася на вуліцы Горкага горада Беразіно?

Сонечны ранак 17 ліпеня выдаўся неспакойным для бярэзінскіх выратавальнікаў: а сёмай гадзіне трывожны жаночы голас паведаміў на лінію 101 пра задымленне ў адной з кватэр па вуліцы М. Горкага ў Беразіно.

Пажарныя дзяжурнага каравула № 2 аператыўна прыбылі на месца здарэння і ўбачылі дым: ён ішоў з балкона адной з кватэр на пятым паверсе дома. Дзверы ў кватэру ніхто не адчыняў, таму адчыняць іх давялося пры дапамозе спецыяльнага інструмента. Што ж убачылі тут выратавальнікі?

У кватэры мірна спаў 23-гадовы мужчына, а на балконе дыміўся матрац, на якім ён нядаўна пакурыў і пакінуў недакурак… Кватэра была ў дыме і жыццё гора-курца магло абарвацца з-за атручвання чадам. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік адсутнічаў. Выратавальнікі вывелі мужчыну на вуліцу. Ён быў абследаваны медыкамі — стан здароўя здавальняючы. Прычына ўзгарання ў дадзеным выпадку відавочная – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Вольга ДАНЭЙКА,

інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *