“Скарбонкай бяспекі” супраць пажараў

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням пры сігнале «Увага ўсім!» у раёне праходзіць акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прымеркаваная да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны.

Акцыя праходзіць з 2 па 31 сакавіка ў два этапы: на 1-м этапе, які пройдзе з 2 па 12 сакавіка, супрацоўнікі МНС правядуць прафілактычную работу з насельніцтвам у інтэрнатах, кінатэатрах, на спартыўных аб’ектах. Запланавана наведаць адзін з інтэрнатаў РКУВП “Бярэзінская ЖКГ”, кінатэатр “Юбілейны” і ДУ “Бярэзінская СДЮШАР”. 2-і этап акцыі пройдзе з 15 па 31 сакавіка на адкрытых пляцоўках сельвыканкамаў і ў дамах культуры. Мяркуецца правесці мерапрыемства “Скарбонка бяспекі” на базе Дзмітравіцкага і Багушэвіцкага сельвыканкамаў.

Запрашаем жадаючых прыняць удзел у акцыі. Вас чакаюць пазнавальныя конкурсы і віктарыны, каштоўныя падарункі, а таксама цікавыя забаўляльныя праграмы.

Вольга ДАНЭЙКА,
інспектар прапаганды
Бярэзінскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *