Слова дэлегату Усебеларускага народнага сходу. Мікалай Андрыевіч: “Я — за стабільнасць і парадак!”

Мікалай Андрыевіч – без перабольшвання самы вопытны кіраўнік сярод выратавальных гарнізонаў Мінскай вобласці. Пасля заканчэння Навасібірскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча ён пачаў сваю службу ва Узброеных Сілах, быў у радах міліцыі, аднак лёс надзейна і моцна звязаў яго з прафесіяй выратавальніка. Сёння за плячыма афіцэра, падпалкоўніка ўнутранай службы, 35 гадоў бездакорнай працы на карысць роднага Бярэзінскага раёна, аўтарытэт калег і пашана землякоў.

За гэты час Мікалай Віктаравіч сваімі рукамі патушыў мноства пажараў, не раз браў на сябе кіраўніцтва работай выратавальнікаў па ліквідацыі надзвычайных сітуацыях. Таму яму добра вядома, што адчувае чалавек за метр ад грознага полымя і як важна абараніць ад пажару жыццё людзей, несці адказнасць за баявых таварышаў. Напэўна, дзякуючы такой няўрымслівай кіраўніцкай пазіцыі калектыў бярэзінскіх выратавальнікаў слыве дружным і згуртаваным сярод аддзелаў.

— За сваё жыццё і на прафесійным шляху я бачыў шмат самых розных перамен, — гаворыць Мікалай Віктаравіч. — Не пералічыць нават, колькі разоў змяняліся пакаленні, погляды на жыццё, адносіны да рэчаў, кіраўнікі, але нязменным ва ўсе часы заставалася брацтва выратавальнікаў. Яны ўпарта, без адступленняў ад сваё мэты, павышалі прафесіяналізм і развіваліся.

Дастаткова азірнуцца на некалькі гадоў назад, ка, ацаніць і параўнаць сённяшнія здабыткі з былымі ўмовамі працы пажарных. Байцы з пажарных аварыйна-выратавальных часцей пацвердзяць словы кіраўніка, якіўспамінае, што ў самым пачатку службы з пяці прыбыўшых на выклік машын забраць ваду з водакрыніцы магла толькі адна. А цяпер на ўзбраенні выратавальнікаў самая сучасная тэхніка, якая дазваляе аказваць дапамогу людзям у самых розных абставінах, а не толькі на пажарах. Штогод абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база і ўкараняюцца новыя тэхналогіі. Аднак заўсёды галоўнай каштоўнасцю пажарнай службы былі і застаюцца людзі, бо выратавальнкі не проста дзейнічаюць па інструкцыі і службовых абавязках, яны жывуць сваёй справай.

— Мы не становімся абыякавымі да чужога гора, калі здымаем форму, — зазначыў Мікалай Віктаравіч. — На нашу абарону ў роўнай ступені можа разлічваць кожны, бо агонь не выбірае каго і што знішчаць, а каго зберагчы. І мы таксама! Для нас аднолькава каштоўнае жыццё выпівакі, які курыць у ложку, і гаспадара домаўладання, які перапальвае печ, і гэта ніяк не залежыць ад палітычных поглядаў людзей. Дагэтуль памятаю пажар у доме, які тушылі пры тэмпературы на вуліцы мінус
28 градусаў амаль тры дні! З-за асаблівасцей канструкцыі будынак давялося цалкам разабраць. З магутнай стыхіяй мы справіліся разам!

Бо на дапамогу выратавальнікам прыйшлі таварышы з іншых змен і нераўнадушныя бярэзінцы, якія неслі пажарным ежу і гарачы чай. Проста так, бо беларусы адзіныя, шчырыя і дабразычлівыя людзі.
Мікалай Віктаравіч нарадзіўся і вырас у Беразіно. Сюды вярнуўся з дыпломам афіцэра. Тут дагэтуль жывуць яго бацькі. Беразіно яго лю-бімы горад, якому ён ніколі не здраждваў і дзе яму камфортна жыць і працаваць. За час працы вялікага багацця афіцэр не нажыў, але за ім ніколі і не гнаўся. Для яго важней за ўсё інтарэсы службы, праблемы калег і праца на зямлі, на ўласным падворку.

— Скажу без перабольшвання, у душы кожнага выратавальніка жыве руплівы гаспадар, — прызнаецца Мікалай Віктаравіч, — бо спраўная і багатая гаспадарка пачынаецца з бяспекі. Ведаюць гэта і мае калегі, бо на ўласным прыкладзе вучу маладых супрацоўнікаў. Прыемна мне, што большасць нашых выратавальнікаў — гаспадары ўласных домаўладанняў, шматдзетныя бацькі, якія ў справе выхавання дзяцей разлічваюць на ўласныя сілы, павагу да сваіх каранёў, вернасць выбранай справе і стабільнасць у грамадстве.

А яна складаецца з законнасці і правапарадку, на якіх трымаецца суверэнітэт незалежнай дзяржавы, павага да інтарэсаў і разуменне праблемных пытанняў. Таму я заклікаю ўсіх перастаць гучна крычаць пра свае амбіцыі і навучыцца знаходзіць разумны кампраміс, каб ні ў якім разе не не спыніцца ў развіцці, а планамерна рухацца наперад.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.
.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *