“Старасць не для гвалту”

Пад такой назвай з 20 верасня па 4 кастрычніка ў нашым раёне пройдзе міжведамасная прафілактычная акцыя, якая ставіць сваёй мэтай прыцягнуць грамадскасць да вырашэння пытанняў у адносінах да састарэлых людзей, што пражываюць з асацыяльнымі асобамі.

– У раёне маецца неабходнасць правядзення такой акцыі, – заўважыў старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Бярэзінскага РАУС , бо частка бярэзінскіх пенсіянараў пражывае са сваімі непрацуючымі, раней асуджанымі дзецьмі, якія ўжываюць спіртныя напоі і ніяк не хочуць станавіцца на шлях выпраўлення. У выніку ўчастковым інспектарам міліцыі даводзіцца разбіраць стос заяў старых людзей. Ды і праблема гвалту сярод пажылых набывае пачварныя рысы. Так, нядаўна раённым Следчым камітэтам была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах немаладой дачкі, якая здзекавалася над састарэлай матуляй.

Таму ў планах вартавых правапарадку наведаць дамы і кватэры сваіх заяўнікаў сумесна з медыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, каб прама на месцы разбірацца ў складанай жыццёвай сітуацыі і сумесна шукаць шляхі выхаду з яе.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *