Старшыня Бярэзінскага райвыканкама сустрэўся з калектывам “Здравушкі-мілк”

 У чацвер з самага ранку старшыня Бярэзінскага райвыканкама Дзяніс Дзішук сустрэўся з калектывам вытворчага ўчастка ААТ “Здравушка-мілк”.

— Я чалавек у раёне новы, таму неабходна пазнаёміцца з кожным калектывам, з кожным прадпрыемствам, арганізацыяй, установай раёна, каб вызначыць праблемы, прадумаць перспектывы развіцця, — заўважыў Дзяніс Ігаравіч.
Начальнік участка Уладзімір Ефіменка пазнаёміў з дзейнасцю прадпрыемства:

— Як вядома, мы – вытворчы ўчастак. І галоўная праблема ў тым, што пры максімальнай загрузцы завода ў 300 тон малака, на перапрацоўку паступае прыблізна толькі 150. Але новае, сучаснае абсталяванне дазваляе перапрацоўваць большыя аб’ёмы. Таму завод працуе не на ўсю моц.

— Так, праблема ёсць. Але вырашыць яе ў адзін момант немагчыма, — заўважыў Дзяніс Ігаравіч.

Затым прысутныя задавалі пытанні. Традыцыйна былі і тыя, што датычыліся добраўпарадкавання дарог.

Гучалі і пытанні ў калектыве. Традыцыйна яны датычыліся добраўпарадкавання дарог. Усе звароты ўзяты на кантроль

— Хацелася б, да прыкладу, каб ад снегу ачышчалі не толькі цэнтральныя вуліцы горада, а і ўсе астатнія, — заўважылі прысутныя. – Каб падсыпаліся ўсе дарогі і тратуары.

— Пытанне, сапраўды, слушнае, — заўважыў Д. Дзішук. — Давядзём да работнікаў камунальнай службы, каб максімальна ачышчалі вуліцы ад снегу, падсыпалі дарогі.

— Я заўсёды гатовы весці дыялог. Магчыма, у кагосьці ёсць пытанні, пажаданні. Звяртайцеся. Заўсёды рады выслухаць, дапамагчы, падказаць. Толькі разам, дружна і згуртавана, мы зможам развіваць наш раён! – рэзюмаваў Дзяніс Ігаравіч.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *