Стартаваў традыцыйны фотаконкурс рэдакцыі “Ураджай-2020”

Калектыў рэдакцыі “Бярэзінская панарама” аб’яўляе традыцыйны фотаконкурс “Ураджай-2020”.
Умовы:
сфатаграфаваць свой багаты ўраджай (агуркі, памідоры, гарбузы, цыбулю… – усё, чым можаце пахваліцца) і даслаць здымкі ў рэдакцыю па пошце b-panoram2004@yandex.by, ці ў сацыяльных сетках, альбо прынесці нам (пошта, 2 паверх). Да работы — невялікі подпіс: дзе зроблена фота, што на ім адлюстравана, хто аўтар.
Абавязкова: удзельнічаць у конкурсе могуць толькі падпісчыкі газеты.
Тэрмін: да 5 кастрычніка.
Узнагароджанне
Усе фотаздымкі будуць размешчаны на нашым сайце. Лепшыя, згодна з анлайн-галасаваннем на сайце, — у газеце. Тры пераможцы атрымаюць падарункавыя сертыфікаты ад нашых спонсараў і сувенірную прадукцыю. Таксама пра пераможцаў мы раскажам на старонках газеты. Стартуем!

— Смачныя, сакавітыя яблыкі выраслі на нашым прысядзібным участку, — зазначае адзін з першых удзельнікаў фотаконкурсу Аляксандр Крук

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *