Стартуе навагодні агляд-конкурс!

Аб’яўлены раённы агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і тэрыторый да святкавання Новага года!!!

Чым бліжэй Новы год, тым больш яркіх агеньчыкаў, святочных інсталяцый, чароўна ўпрыгожаных будынкаў з’яўляецца на вуліцах і горада і вёсак. Значыць, прыйшоў час традыцыйнага раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне!

Раённы выканаўчы камітэт у чарговы раз аб’яўляе такі агляд-конкурс.

На працягу з 16 па 23 снежня гэтага года спецыяльна створанай камісіяй будзе ацэньвацца навагодняе афармленне будынкаў і тэрыторый прадпрыемстваў горада і раёна ўсіх форм уласнасці.

Пры разглядзе конкурсных аб’ектаў камісія будзе  кіравацца наступнымі асноўнымі крытэрыямі:

  • комплекснае архітэктурнамастацкае рашэнне (дызайн);
  • афармленне з выкарыстаннем атрыбутаў Новага года;
  • светлавое афармленне (падсветка).

Пераможцы конкурсу (3 лепшыя арганізацыі або ўстановы) па яго выніках будуць адзначаны сертыфікатамі або каштоўнымі падарункамі.

Далучайцеся да ўдзелу!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *