Свае парады на новы год у прафесійнае свята даюць банкіры

Новы год Пацука з металічным адлівам вось ужо некалькі дзён упарта крочыць па планеце. Ён, як і гэтая хвастатая і разумная істота, выклікае неадназначныя эмоцыі ў людзей. З аднаго боку пацук пакідае аб сабе агідныя пачуцці, а з другога бярэ ў палон працавітасцю, разважлівасцю, удумлівасцю, вернасцю, пэўнай рызыкай, уменнем хутка перастройвацца, разумным і ўзважаным падыходам да прыняцця сур’ёзных і важных рашэнняў. На дзіва, усе гэтыя якасці ўласцівы банкаўскім работнікам, якія ў першую нядзелю студзеня адзначаюць прафесійнае свята.

Начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг № 507 Ірына Шпакоўская амаль дваццаць гадоў займаецца банкаўскай справай і пільна сочыць за навінкамі ў галіне

Сектар карпаратыўнага бізнесу: на чале з Таццянай Саскавец Таццяна Кацько і Алена Курневіч з добрым настроем вітаюць прафесійнае свята

 

— Лічу, што невыпадкова свята банкаўскіх работнікаў прыпадае на пачатак новага года, — гаворыць начальнік Цэнтра банкаўскіх паслуг № 507 у Беразіно Ірына Шпакоўская. — Падводзяцца вынікі зробленаму, абмяркоўваюцца планы на наступны год, усё, як у людзей, якія жывуць у нагу з часам. Вось і нашы работнікі ў будучым годзе збіраюцца адпавядаць новаму сузор’ю, каб прыцягнуць новых кліентаў на абслугоўванне — юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і не расчараваць сённяшніх.

Візітоўка цэнтра — аддзел па абслугоўванні прыватных кліентаў, які не баіцца капрызаў металічнага Пацука і заўсёды верны сімвалу банка Агрыку

У мясцовым аддзяленні “Белаграпрамбанка” (такая назва больш звычная для бярэзінцаў) абслугоўваюцца не толькі сельскагаспадарчыя арганізацыі, але і прадстаўнікі малога, сярэдняга бізнесу.

Працяг чытайце ў нумары 1 газеты за 4 студзеня.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *