Святкуе піянерыя

Сённяшнія сімвалы членаў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі – чырвона-зялёны гальштук, сцяжкі з надпісам “БРПА” і прыгожае рысяня.

Юныя піянеры Уладзімір Верамейчык, Максім Мароз і Анжаліка Ваяводзіна разам са сваёй «галоўнай важатай» Ірынай Бурко

Створаная 19 мая 1922 года “краіна піянерыя” і сёння з’яўляецца адной з самых масавых дзіцячых арганізацый Беларусі. У 15 дружынах, што існуюць у раёне, налічваецца 1480 юных патрыётаў. Сваё ганаровае званне піянеры заслужылі ўдзелам у шматлікіх дабрачынных, ваенна-патрыятычных і экалагічных акцыях, актыўнай жыццёвай пазіцыяй і неабыякавасцю да ўсяго, што адбываецца навокал. Кіруе саветам раённай піянерскай арганізацыі Ірына Бурко.

Сённяшні дзень – не толькі свята цяперашніх піянераў, але і многіх з нас, хто ў свой час з гонарам насіў гэтае званне. Колькі пакаленняў прайшло за 99 гадоў незабыўную школу пад гукі горна і барабана!

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *