Сяргей Вальчэўскі звольніўся ў запас

У чацвер, 18 сакавіка, на заслужаны адпачынак урачыста праважалі начальніка Бярэзінскага аддзялення Дэпартамэнту аховы МУС маёра міліцыі Сяргея Вальчэўскага. З гэтай нагоды ў актавай зале раённай міліцыі сабраліся сённяшнія і былыя супрацоўнікі службы, паважаныя госці і яго сям’я. ­

Першай павіншавала Сяргея Вальчэўскага яго сям’я, любімая жонка Наталля і тры дачушкі Валерыя, Таццяна і Мая. Ён быў і застаецца ў іх жыцці клапатлівым бацькам, любячым мужам і надзейным абаронцам

Загадам Дэпартаменту аховы з 11 сакавіка я звольнены ў запас, ­ гаворыць Сяргей Валер’евіч, ­ за пля­чыма 19 гадоў службы ў ахове. Пачынаў яшчэ ў Фрун­зенскім аддзяленні сталіцы, а ў Беразіно пачынаў з пасады міліцыянера страявога падраздзялення, а з сакавіка 2018 года узначальваў аддзяленне Дэпартаменту аховы. За гэтымі радкамі наўрад ці паўстае колькі ўсяго было зроблена і выканана, колькі сіл было пакладзена на наладжванне належнай аховы ў раёне. За гэта гавару дзякуй усім сваім работнікам і, вядома, сям’і, якая шмат гадоў мірылася з маёй пастаяннай занятасцю на пра­цы.

Мяркую, што гады маёй службы не былі дарэмнымі і закладзеныя мной тра­дыцыі будуць яшчэ доўгажыць у аддзяленні Дэпартаменту аховы, ­ лічыць муж­чына. ­ Таму зычу сваім калегам поспехаў і далейшага росквіту службы. Мяне ж цяпер чакае цывільнае жыццё, але сувязь са службай губляць не збіраюся.

Мілана Трапянок.

Фота Алены Громавай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *