На Міхалёўскім выбарчым участку № 14: сёння — назіральнік, заўтра — член камісіі

На Міхалёўскім выбарчым участку № 14 на дзень асноўных выбараў прагаласавала 142 чалавекі, а гэта крыху больш за палову ўсіх выбаршчыкаў. Першым, хто 17 лістапада апусціў у урну свой бюлетэнь была Тамара Міхайлаўна Белавусава. З яе лёгкай рукі ўвесь дзень выбары ішлі роўна і гладка, з высокай актыўнасцю мясцовых жыхароў. Былі ў іх ліку і тыя, хто правам голасу сёлета карыстаўся ўпершыню. Сярод іх і навучэнец політэхнічнага каледжа Захар Лобач. Яму з гэтай нагоды традыцыйна быў уручаны сувенір. Дарэчы, для З.П. Лобача гэты дзень аказаўся ўдвая запамінальным, бо юнак адначасова быў у ролі выбаршчыка і назіральніка на ўчастку ад ГА БРСМ. Пэўна, неўзабаве ён, атрымаўшы неабходныя веды і вопыт, зможа стаць і членам камісіі на маючых адбыцца выбарах у родным Міхалёве.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *