Сюрпрызы ад «Бярэзінскай панарамы», альбо Як прайшоў Абласны дзень падпісчыка

 

Чацвер. 11 гадзін раніцы. У гарадскім аддзяленні паштовай сувязі шматлюдна – менавіта тут праходзіў абласны Дзень падпісчыка. Вядома ж, прыняў у ім удзел і калектыў раённай газеты “Бярэзінская панарама”. Мы пагутарылі з нашымі падпісчыкамі, адказалі на пытанні, сфатаграфаваліся на памяць  і ўручылі сувеніры…

Прыемна, што практычна ўсе, хто зазірнуў у гэты дзень у паштовае аддзяленне, падыходзілі да начальніка паштовага аддзялення Беразіно-1 Наталлі Рыгораўны Сіняк, каб працягнуць падпіску на родную “Бярэзінскую панараму”.

— Прачытала ў раёнцы, што сёння можна без чаргі, хуценька падпісацца на газеты і часопісы, ды яшчэ, магчыма, атрымаць які-небудзь сувенір, — зазначыла Вера Філіпаўна Вяргейчык. – Вядома ж, вырашыла паўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве. Мне, калі ласка, выпішыце раёнку  адразу  на тры месяцы. З “Панарамай” сябрую вельмі-вельмі даўно – больш за 40 гадоў. Чытаю ўсё – пачынаю з віншаванняў, аб’яў, затым – матэрыялы пра людзей, прафесіяналаў сваёй справы, святы, што прайшлі ў горадзе і раёне, вобласці. Больш за ўсё падабаюцца рубрыкі “Прафесіяналы ў асобах”, “Мой раён -мая раёнка”, “Крымінал за тыдзень”, “Пасля падзеі”. Дзякуй калектыву рэдакцыі за, сапраўды, цікавую, насычаную газету. Усім жадаю творчага натхнення і моцнага здароўя.

Нагадаем, што працягваецца падпіска на апошні квартал 2019 года. Хто яшчэ не паспеў, паспяшайцеся: падпісацца можна ў паштальёнаў, аддзяленнях сувязі і ў грамадскага распаўсюджвальніка рэдакцыі (пошта, 2 паверх). Заставайцеся, калі ласка, з намі! Будзем сябраваць і надалей.

Поўную версію рэпартажу чытайце ў № 72 газеты ад 25 верасня.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *