У Беларусі змяніўся пералік дакументаў для назначэння сямейнага капіталу

 

З поўным пералікам дакументаў, неабходных для назначэння сямейнага ка-піталу і распараджэння ім, можна азнаёміцца на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Для датэрміновага распараджэння сродкамі сямейнага капіталу грамадзяне звяртаюцца ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па месцы назначэння сямейнага капіталу або ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання). Пасля прыняцця гэтым органам адпаведнага рашэння грамадзянін з копіяй рашэння і неабходнымі дакументамі звяртаецца ў любое падраздзяленне ААТ «АСБ Беларусбанк», якое ажыццяўляе аперацыі па ўкладах (дэпазітах) «Ся-мейны капітал», для пералічэння сродкаў сямейнага капіталу.
Мінімальны тэрмін пералічэння сродкаў складае 31 каляндарны дзень з дня звароту грамадзяніна ў Беларусбанк, максімальны — 41 каляндарны дзень.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *