У Бярэзінскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў «ГітFest»

“Семь нот, шесть струн”

Пад такім дэвізам ужо трэці год праходзіць на базе Бярэзінскай дзіцячай школы мастацтваў конкурс выканаўцаў ігры на гітары «ГітFest». Як і належыць у час пандэміі, праходзіць ён дыстанцыйна. Аднак гэта акалічнасць ніяк не адбіваецца на жаданні журы вызначыць самых-самых таленавітых музыкантаў.

Вось і на гэты раз у ліку пераможцаў названы некалькі бярэзінскіх гітарыстаў.

Так, у малодшай узроставай групе лаўрэатам першай ступені стаў вучань педагога Івана Надумовіча — Яраслаў Жораў. Парадавала Івана Іванавіча і вучаніца, якая выступала ў старэйшай узроставай групе, — Соф’я Грышчанка. Яе музычны талент адзначаны званнем лаўрэата трэцяй ступені. Узнагароджаны дыпломам трэцяй ступені і ансамбль гітарыстаў педагога Мікалая Міхайлоўскага.

Выступае вучаніца педагога Івана Надумовіча — Соф’я Грышчанка

Падрыхтавала Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *