У Бярэзінскім раёне на кантролі – выплата зарплаты

Лістападаўскае пасяджэнне камісіі па кантролю за своечасовасцю выплаты заработнай платы пачалося не з разгляду асноўнага пытання парадку дня, а з напамінання запрошаным на пасяджэнне аб абавязковым і пільным захоўванні ў кожным працоўным калектыве і на вытворчасці мер перасцярогі з тым, каб не дапускаць распаўсюджвання або захворвання пандэміяй.

Вядуць пасяджэнне камісіі П.М. Сугака і С.Л. Бабура

На гэты раз у зале прысутнічалі кіраўнікі і спецыялісты такіх арганізацый, як РКБА, РКУВП “Бярэзінская ЖКГ”, ПМК-182, ПМС, аўтапарк №22, аграпрамэнерга, ААТ “Кастрычнік” і УП “Бярэзінская аргатэхніка”. Менавіта да іх у намеснікаў старшыні райвыканкама П.М. Сугакі і С.Л. Бабуры, якія вялі пасяджэнне камісіі, было нямала пытанняў наконт разглядаемай тэмы.

Як адзначалася ў ходзе пасяджэння камісіі, па дадзеных дзяржаўнай статыстыкі на 30 кастрычніка 2020 года, запазычанасці па заработнай плаце і адлічэннях за верасень гэтага года па ўлічаных статыстыкай кругу арганізацый, у тым ліку сельскагаспадарчых арганізацыях, дапушчана не было. Неабходна зрабіць усе належныя захады, каб і з выплатай кастрыніцкай зарплаты таксама не было зрываў. А выплаціць яе неабходна да 25 чысла.

Для таго, каб выканаць пастаўленую задачу і не дапускаць запазычанасці па выплаце зарплаты, адзначалася падчас пасяджэння, кіраўнікам працоўных калектываў неабходна сваю дзейнасць скіраваць на пошук рэальных крыніц папаўнення сваіх рахункаў, павелічэнне прадукцыйнасці працы і пошук дастатковых аб’ёмаў выконваемых работ, актывізацыю работы па тэхнічным пераўзбраенні і мадэрнізацыі вытворчасці. Заработная плата павінна быць сапраўды заробленай і выплачвацца ў вызначаныя тэрміны і ў поўным аб’ёме. Кантроль за гэтым працэсам аслабляцца не будзе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *