У Бярэзінскім раёне працягваецца акцыя «Наш жывёлавод»

Чарговым адрасам правядзення ў нашым раёне прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод” стала ААТ “Брадзец”.

Дзяніс Дзішук уручае падарунак загадчыцы МТК “Крапіўня” Марыне Няхай

Гаспадарка не першы год у ліку лепшых сельгаспрадпрыемстваў, што яшчэ раз даказваюць леташнія вынікі яе работы. За гэты час удой малака ад каровы прырос амаль на 600 кілаграмаў, валавая вытворчасць і малака, і мяса таксама вышэй за ўзровень 2019 года. А па паказчыку сярэднясутачных прыбаўленняў у вазе БРЖ ААТ “Брадзец” займала другое месца ў раёне.

Пачатак новага года сведчыць, што ўзятыя тэмпы зніжаць не збіраюцца, бо па асноўных паказчыках – толькі рост. А дасягаецца ён у першую чаргу за кошт працавітасці і старання работнікаў жывёлагадоўлі на кожным участку. Вось і прыехалі да іх, каб выказаць шчырыя словы падзякі за адданасць прафесіі, уручыць каштоўныя падарункі, пагутарыць аб справах і пацікавіцца існуючымі праблемамі старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Дзішук і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч.

Так, у той дзень ушаноўваліся аператары машыннага даення Алена Атэлаліхіна і Алена Алексютовіч, даглядчыца жывёлы Алена Кніга, аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы Аксана Корык і загадчыца МТК “Крапіўня” Марына Няхай.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *