У Бярэзінскім раёне прайшла акцыя “За бяспеку – разам”

З 12 па 28 красавіка ў Бярэзінскім раёне праходзіла міжведамасная рэспубліканская прафілактычная акцыя “За бяспеку – разам”. Амаль кожны дзень рэйдавыя групы, у склад якіх уваходзілі выратавальнікі, работнікі сацыяльнай службы, энергетыкі і іншыя зацікаўленыя, правяралі домаўладанні грамадзян, нагадвалі пра меры бяспекі.

У адзін з такіх рэйдаў мы і накіраваліся са спецыялістам Паплаўскага сельвыканкама Вольгай Пашкевіч, намеснікам дырэктара Паплаўскай школы Наталляй Севярын і старшыной матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Бярэзінскага РАНС Вадзімам Смычком.

Першы прыпынак

Наш шлях ляжаў па населеных пунктах Паплаўскага сельвыканкама. Першы прыпынак – вёска Новіны. Тут мы наведалі некалькі шматдзетных сем’яў і тыя, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
Як добра знаёмых сустра-калі яны членаў рэйдавай групы.
– З пажарнай бяспекай сябруем. А як іначай?! У нас жа дзеці, – зазначыла гаспадыня адной са шматдзетных сямей. – Іх бяспека – перш за ўсё.
Уручаем гаспадыні брашуры-памяткі. Дзецям нагадваем правілы бяспекі.

А ў вас ёсць пажарны апавяшчальнік?

Ва ўсіх, да каго зазірнулі, правяралі наяўнасць пажарнага апавяшчальніка. Калі меўся, глядзелі, ці працуе. Калі не – раілі памяняць батарэйкі. Калі ўвогуле не было – рэкамендавалі як мага хутчэй набыць і ўсталяваць. Бо апавяшчальнікі выратавалі ўжо не адно жыццё.
Цікавіліся члены рэйдавай групы, ці падрыхтаваны печы, катлы да будучага ацяпляльнага сезона. Раілі праверыць дымаходы, пачысціць іх. Нагадвалі, што небяспечна курыць у доме, захоўваць запалкі ў даступных для дзяцей месцах.

Не знайшлося пытанняў да Мікалая Губіча. Нягледзячы на праблемы са здароўем, падтрымлівае парадак у доме і каля яго. Адным словам – гаспадар!

А што ў Паплавах?

Зазірнулі да некаторых жыхароў аграгарадка. Большасць вяскоўцаў – дбайныя гаспадары.
Выдзяляецца чысцінёй і ўтульнасцю прысядзібны ўчастак Мікалая Губіча. Мужчына – інвалід першай групы па зроку. Але нягледзячы на праблемы са здароўем, падтрымлівае дом у належным стане.
– Нават газ падвялі, – заўважае Мікалай Сцяпанавіч. – Я прывык, каб дома было ўтульна. Бездакорна выконваю нормы
пажарнай і электрабяспекі. Ад гэтага ж залежыць маё жыццё.
Радуе вока дагледжанасцю і жыллё Антона і Марыі Красоўскіх. Каля дома – шмат кветнікаў.
– Мы з жонкай прывыклі да працы. А шчыраваць на прысядзібным участку – гэта ж такая асалода, – падзяліўся ў размове Антон Васільевіч.

У аграгарадку Паплавы шмат дбайных гаспадароў. Утульнасцю і прыгажосцю вылучаецца дом Анатоля і Марыі Красоўскіх

Вольга ПАШКЕВІЧ:

– Пры Паплаўскім сельвыканкаме створана і дзейнічае аглядавая камісія. У склад яе ўваходзяць медыцынскія работнікі, педагогі, супрацоўнікі сельвыканкама, выратавальнікі і прадстаўнікі іншых зацікаўленых службаў… Усе разам імкнёмся зрабіць жыццё вяскоўцаў бяспечным.
Падчас пандэміі арганізуем рэйды з захаваннем прафілактычных нормаў.
Пасля абследаванняў, калі ёсць парушэнні, накіроўваем пісьмы суб’ектам прафілактыкі, дзецям састарэлых вяскоўцаў, каб аказалі тую альбо іншую дапамогу ў ліквідацыі парушэнняў. За першы квартал бягучага года такіх зваротаў накіравана 30. Пад пільнай увагай адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне, мнагадзетныя, няпоўныя сем’і і тыя, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Самая складаная катэгорыя – асобы з асацыяльным ладам жыцця. Такіх у нас каля 80. Гутарым з імі, выклікаем на пасяджэнні.
На асаблівым уліку – дачнікі. З пачаткам летняга сезона вяртаюцца на вёску не толькі мясцовыя, але і члены садаводчых кааператываў, што размешчаны ў Чырвоным Беразе і Гуце.
Інфармацыю даводзім і да іх. Сёлета прафілактычныя гутаркі праводзілі ў сельвыканкаме падчас часовай рэгістрацыі грама-дзян па месцы прабывання.
Увогуле, у сельвыканкам уваходзяць 33 населеныя пункты. Два аграгарадкі – Паплавы і Мікулічы. Пражываюць у кожным больш за 400 чалавек.
На тэрыторыі сельвыканкама – больш за 30 шматдзетных сем’яў. У Паплавах дзве з іх будуюць дамы, дзякуючы падтрымцы дзяржавы.
Зараз на парадку дня – добраўпарадкаванне вёсак. Займаемся навядзеннем парадку і на могілках.
Значны аб’ём работы – ліквідацыя лядашчых пабудоў. У мінулым годзе знесены тры такія дамы. Іх ранейшыя месцы знаходжання ўключаны ў сельскагаспадарчы абарот, а гэта – больш за 2 гектары зямлі.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *