У Бярэзінскім раёне правялі семінар-практыкум для прафсаюзнага актыву

На базе торфапрадпрыемства “Бярэзінскае” УП “Мінскаблгаз” прайшоў семінар-практыкум для прафсаюзнага актыву нашага раёна. Галоўная тэма для абмеркавання – арганізацыйная работа ў пярвічных прафсаюзных арганізацыях. Таксама вялася гутарка і аб ажыццяўленні грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.

Правёў экскурсію па прадпрыемстве яго дырэктар Сяргей Рыгоравіч Шабан. Сапраўды, тут робіцца ўсё дзеля камфорту людзей. Ёсць пакой адпачынку, душавыя, утульныя прыгожыя кабінеты… Прывіваюць работнікам і здаровы лад жыцця. У вольны час пасля работы альбо падчас абедзеннага перапынку можна пайграць у тэніс (у адным з пакояў стаіць тэнісны стол).

Падчас пленарнай часткі С.Р. Шабан расказаў больш падрабязна пра ахову працы на вытворчых участках торфапрадпрыемства. А на асноўныя моманты складання, заключэння калектыўных дагавораў і арганізацыйна-распарадчыя дакументы звярнуў увагу галоўны прававы інспектар Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Валерый Іванавіч Матохін.

Вяла пасяджэнне старшыня Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Міхайлаўна Токан. Яна адзначыла, што на торфапрадпрыемстве створаны спрыяльныя ўмовы для работнікаў, бачна, што адміністрацыя робіць усё для таго, каб людзі працавалі ў камфортных умовах. І вось на такіх станоўчых прыкладах павінны вучыцца астатнія.

 

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *