У Бярэзінскім раёне старт атрымала штогадовая акцыя «Нашы дзеці». Пачалася яна з раённага свята юных талентаў «Запалі сваю зорку-2019»

Мы рады вас бачыць, паважаныя сябры! — з такімі словамі звярнулася да прысутных у зале пачатковай школы №1 горада Беразіно бацькоў, педагогаў і дзяцей вядучая мерапрыемства Алена Драніца. – Сёння мы наладзілі сапраўдны зарапад. Аднак ён будзе незвычайны, гэты парад зорак, бо ў ім прымуць удзел самыя-самыя нашы «зорныя» хлопчыкі і дзяўчынкі, самая творчая і таленавітая бярэзінская дзятва. Ім наканавана запаліць сузор’е мэтанакіраваных і крэатыўных асоб!

Прысутныя ў зале атрымалі зарад бадзёрасці і весялосці

Заклік вядучай падтрымала і пачэсны госць мерапрыемства, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ала Петруковіч:

Сваю першую ўзнагароду атрымлівае Ангеліна Ваяводзіна: яна адзначана ў намінацыі «Вакал»

— У душы кожнага дзіцяці жыве ўнікальны і непаўторны талент, таму наша задача — выявіць яго, раскрыць і запаліць асобу малога чалавека верай у свае сілы.

Верш «Вредный кот» чытае Станіслаў Кашко

Працяг чытайце ў нумары 95 газеты за 18 снежня.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *