Што выявіў чарговы рэйд мабільнай групы Бярэзінскага райвыканкама?

Няправільна запаўняюцца дакументы па ахове працы, адсутнічаюць подпісы, запісы аб праходжанні інструктажаў, не захоўваюцца нормы бяспекі пры эксплуатацыі таго альбо іншага абсталявання, работнікі працуюць не ў спецадзенні… — гэтыя і іншыя недахопы выявіла мабільная група па ахове працы райвыканкама падчас чарговага рэйду.

Рэкамендацыі дае В.Ф. Дземяшкевіч

У склад яе ўвайшлі галоўны спецыяліст аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Таццяна Валер’еўна Шыфрына, галоўныдзяржаўны інспектар працы Барысаўскага МРА Сяргей Віктаравіч Сыраквашка, супрацоўнік раённай інспекцыі “Дзяржэнергагазнагляд” Віктар Францавіч Дземяшкевіч, медыцынская сястра наркалагічнага кабінета Бярэзінскай ЦРБ Таццяна Восіпаўна Коршунава.
Падчас рэйду мы наведалі некалькі прыватных прадпрыемстваў – “Евролиндекс”, “ФиданРос”, а таксама Бярэзінскі РЭС.

Праверку вядзе Т.В. Коршунава

Т.В. Коршунава праверыла работнікаў з дапамогай алкатэстара. Парадавала, што ўсе былі ў цвярозым стане. А вось пытанні па захаванні аховы працы мелі месца быць. І, як заўсёды, на іх ліквідацыю значных матэрыяльных затрат не патрэбна. Да прыкладу, у арганізацыях інструктаж праводзіцца не з адпаведнай перыядычнасцю, няма подпісаў тых, з кім праводзіўся. На жаль, не ўсе работнікі працуюць у спецадзенні. Яшчэ адна слушная заўвага: на тэрыторыі прадпрыемстваў, дзе перамяшчаецца транспарт, няма пешаходных пераходаў.

Т.В. Шыфрына і С.В. Сыраквашка

Правераным суб’ектам выдадзены рэкамендацыі, вызначаны тэрмін для ліквідацыі парушэнняў.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *