У масках і пальчатках

У адной з груп у сацыяльных сетках падпісчык скардзіўся, што ў гандлёвым аб’екце “ТрыА” прадаўцы-касіры
не захоўваюць масачны рэжым. Праверым!

Калі мы зазірнулі ў гандлёвы аб’ект, працавалі дзве касы. Касіры — у масках і пальчатках.

— Мы пастаянна працуем у масках, — заўважае касір Таццяна Губчэўская. – Захоўваем нормы прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі. Бо, як вядома, ад гэтага залежыць наша здароўе і здароўе пакупнікоў

— Нашы работнікі забяспечаны ў поўнай меры сродкамі індывідуальнай аховы: ёсць маскі, пальчаткі. У даступных месцах размешчаны дазатары з антысептычнымі сродкамі. Каля кас адзначаны “лініі дыстанцыі”, — адзначыў дырэктар крытага рынку “ТрыА” Максім Касоўскі. – Мы клапоцімся пра здароўе калектыву і пакупнікоў.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *