“У нас, у Расіі ўсе рады зрабіць прышчэпку!”

У Бярэзінскі раёне працягваецца масавая бясплатная вакцынацыя супраць каранавіруснай інфекцыі. А мы працягваем распытвацца ў бярэзінцаў, як іх самаадчуванне, пасля прышчэпкі.

Галіна РАМАНАВА, пенсіянерка:

— Я не мясцовая. У Беразіно жыву толькі пэўны перыяд. Нядаўна вярнулася з Расіі. Там затрымалася даўжэй, чым планавала. Бо хацела там зрабіць прышчэпку ад “кароны”.  Я запісалася на вакцынацыю, як толькі пачалі гаварыць, што, магчыма, праз пэўны час будзе вакцына, і можна зрабіць прышчэпку.

Затым прыблізна праз дни чатыры, як пачалася масавая вакцынацыя, мне зрабілі прышчэпку першым капманентам вакцыны “Гам-КОВИД-Вак”.  Затым праз 21 день – прайшла другі этап вакцынацыі. Медыцынскія работнікі былі ўважлівыя, адказалі на ўсе мае пытанні. На самадчуванне прышчэпка ніяк не паўплывала.

Хочацца адзначыць, што ў нас, у Расіі, усе рады зрабіць прышчэпку. Чакаюць сваёй чаргі. І калі я прыехала ў Беразіно, то крыху здзівілася, чаму людзі тут не спяшаюцца прайсці вакцынацыю. Пытаюся, чаму? Маўляў, затым могуць быць ускладненні, таму баяцца. А чаму не боязна захварэць?!

Шчыра прызнаюся, я была здзіўлена, калі даведалася, што ў Бярэзінскай райбальніцы можна так хутка зрабіць прышчэпку, нават без папярэдняга запісу. Прайшоў агляд ўрача, калі ўсё ў норме – у той жа дзень зробяць прышчэпку. Калі я расказваю сваім сябрам з Расіі, яны дзівяцца!

Таму раю ўсім, калі ёсць такая магчымасць, зрабіць прышчэпку, каб зберагчы сваё здароўе.

 

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *