У падарунак да свята

Сваё 30-годдзе шматпавярховік па вуліцы Кірава, 6 будзе сустракаць з абноўкай пасля бягучага рамонту.

Сёлета сіламі камунальнікаў згодна з графікам тут вядуцца работы па добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі. Завяршыць іх плануецца ў бліжэйшы час.

— Новы выгляд набудуць пешаходныя дарожкі і праезная частка. Пашырыцца і аўтамабільная стаянка каля дома. Гэта дазволіць, у першую чаргу, палепшыць сітуацыю з дарожнай бяспекай грамадзян, а таксама стварыць камфортныя ўмовы для жыхароў дома і іх гасцей. Бо праблема парковак у дварах шматкватэрных дамоў не губляе актуальнасці ў апошні час, — патлумачыла начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алена Лешкевіч.

Днямі завершаны бягучы рамонт непраезных участкаў па вуліцы Інтэрнацыянальнай, ад кінатэатра да вуліцы Энгельса, і яе завулку. Дарожнікамі на гэтыя мэты выкарыстана 3050 квадратных метраў асфальтабетону. Агульны кошт работ склаў 51640 рублёў.

 

Добраўпарадкаванне тэрыторыі каля дома №6 па вуліцы Кірава

 

На Інтэрнацыянальнай працуе тэхніка дорожнага ўпраў-лення № 192

 

Добраўпарадкаванне вядзецца па вуліцы Азёрнай горада

Фінансаванне работ вядзецца за кошт сродкаў раённага бюджэту, у тым ліку падатковых плацяжоў грамадзян. Дарэчы, у выпадку эканоміі грашовых сродкаў добраўпарадкаваннем будуць ахоплены і дваровыя тэрыторыі каля двухпавярховак па вуліцы Кірава. Прапрацоўваецца пытанне і аб набыцці абсталявання для дзіцячай гульнявой пляцоўкі.

Аб тым, што з’явіцца ў ходзе добраўпарадкавання па вуліцы Кірава, мы абавязкова раскажам і пакажам на старонках газеты.

— Падчас вясновага месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый спілавана 118 аварыйных дрэў у населеных пунктах і на грамадзянскіх могілках, знесена 6 старых будынкаў, наведзены парадак на ўсіх воінскіх пахаваннях, ліквідавана 17 месцаў несанкцыянаванага размяшчэння адходаў, абсталяваны i адрамантаваны 53 кантэйнерныя пляцоўкі. Дзеля азелянення раёна высаджана 558 дрэў і кустоў. Інспекцыяй выяўлена 71 парушэнне, выдадзена 57 прадпісанняў, складзена 14 адміністрацыйных пратаколаў на агульную суму 7105 рублёў, — пракаменціравала начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іна Дамаронак.

Алена МУРАЧ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *