У падарунак – Падзяка старшыні Мінаблвыканкама

Шыкоўны падарунак на дзень нараджэння атрымала настаўніца фізікі з Бярэзінскай гімназіі Ганна Ізмер. Яе скарбонка ўзнагарод папоўнілася Падзякай старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную, плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё адукацыі Мінскай вобласці.

— Педагог сваіх гадоў не лічыць, — зазначае Ганна Сяргееўна, — пакуль адчувае сябе патрэбным дзецям. Вось і мне з вучнямі і праз некалькі дзясяткаў гадоў педагагічнай працы сумаваць не даводзіцца, а думаць пра ўзрост не даюць складаныя задачы і дапытлівыя вочы гімназістаў, якія імкнуцца больш ведаць і рэалізаваць свой патэнцыял. Ды і калі тут сумаваць, калі ты яшчэ пагадзіўся стаць класным кіраўніком няўрымслівага 8 “Б”! Яны ж у мяне такія гарэзы і актывісты. Кожны раз патрабуюць пільнай увагі і новых ідэй. Таму я стараюся ісці ў нагу з дзецьмі і сучаснай школай.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены Громавай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *