У працоўных калектывах Бярэзінскага раёна прайшоў Адзіны дзень інфармавання

Ключавой тэмай сталі вынікі мінулай пяцігодкі і асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады.

Дадзеная тэма асвятліла адно з важнейшых палітычных мерапрыемстваў — VІ Усебеларускі народны сход, які азнамянуе завяршэнне папярэдняга пяцігадовага перыяду развіцця краіны і пачатак новага этапу ў жыцці дзяржавы і грамадства. Правядзенне сходу з’яўляецца рэалізацыяй замацаванага ў артыкуле 37 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права грамадзян “удзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў, як непасрэдна, так і праз свабодна выбраных прадстаўнікоў”.

VІ Усебеларускі народны сход адбудзецца 11-12 лютага. Усяго ў рабоце форуму возьмуць удзел 2,7 тысячы чалавек, якія прадставяць усе рэгіёны Беларусі. Удзельнікам форуму трэба будзе разгледзець Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады, ацаніць тыя механізмы, з дапамогай якіх прапануецца забяспечыць эканамічны рост і захаваць мадэль сацыяльнай дзяржавы ў складаных знешніх умовах. Адметнасцю сёлетняга народнага сходу з’яўляецца тое, што будуць абмеркаваны не толькі пытанні сацыяльна-эканамічнага, але і грамадска-палітычнага развіцця Беларусі.

Падчас сустрэч увага прысутных звярталася на дасягненні мінулай пяцігодкі: Рэспубліка Беларусь заняла 18-е месца сярод краін у рэйтынгу дасягнення Мэтустойлівага развіцця, павелічэнне працягласці жыцця, зніжэнне тэмпаў інфляцыі і стаўкі рэфінансавання, павышэнне ролі малога і сярэдняга бізнесу.

Галоўная мэта наступнай пяцігодкі заключаецца ў забеспячэнні сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве і росце дабрабыту грамадзян за кошт якаснага росту эканомікі, нарошчвання сацыяльнага капіталу, стварэння камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі.

Асноўнымі вынікамі дасягнення пастаўленых мэт стануць:
— рост ВУП у рэальным выражэнні ў 2025 годзе — не менш як у 1,2 раза да ўзроўню 2020 года;
— павышэнне чаканай працягласці жыцця да 76,5 года;
— рост інвестыцый у асноўны капітал больш чым у 1,2 раза да ўзроўню 2020 года;
— нарошчванне аб’ёмаў экспарту тавараў і паслуг да 50 млрд. долараў ЗША ў 2025 годзе;
— павелічэнне рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва за
пяцігоддзе ў 1,2 раза, уключаючы рост пенсійнага забеспячэння вышэй за ўзровень інфляцыі.

Асноўнымі прыярытэтамі развіцця стануць шчаслівая сям’я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна і дзяржава-партнёр.
Што датычыць рэгіёнаў, то рэгіянальная палітыка будзе накіравана на павышэнне прыцягальнасці для жыцця, працы і бізнесу тэрыторый, размешчаных за межамі сталіцы і абласных цэнтраў, прапаганду вясковага ладу жыцця. Будзе забяспечаны рознабаковы падыход да развіцця рэгіёнаў, аказаны меры падтрымкі і стымулявання ў залежнасці ад спецыялізацыі і патэнцыялу тэрыторый.

Мяркуецца таксама пашырыць паўнамоцтвы мясцовай улады для падтрымкі стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, у тым ліку даць ім права самастойна распараджацца маёмасцю і зямельнымі ўчасткамі.

***

Разгледжаны былі падчас дыялогу і дадатковыя тэмы: стварэнне пажарнай бяспекі ў зімовы ацяпляльны перыяд і папярэджанне няшчасных выпадкаў і траўматызму сярод непаўналетніх у зімовы перыяд.

Падрыхтавала
Алена МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *