У прыклад іншым праца бярэзінскіх перадавікоў сельскай гаспадаркі

Кожная работа вызначае перадавікоў і пераможцаў. Традыцыйна лепшыя з іх заслугоўваюць цёплых слоў падзякі і заахвочванняў. Сваіх лідараў назвала і чарговая сяўба. Праходзіла яна сёлета не ў самых аптымальных умовах з-за халоднага надвор’я і ніяк не жадаючай наступаць вясны. Тым не менш, аграрыі раёна паспяхова справіліся з пастаўленай задачай і ў самыя сціслыя тэрміны правялі кампанію.

Каб выказаць бярэзінскім механізатарам шчырыя словы за самаадданую працу, да іх з падзячнымі лістамі і каштоўнымі падарункамі завіталі галоўны тэхнічны інспектар працы Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Мотуз і яго калега, галоўны прававы інспектар працы абкама прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Лагвінец.

У ліку ўзнагароджаных – аператар пагрузчыка “Амкадор” з “Бярэзінскага райаграсэрвіса” Генадзь Мялешка, трактарыст-машыніст з “Бярэзінскага” Аляксандр Хрышчановіч і кіроўца ўніверсальна-энергетычнага комплексу “РАСА” з сельгаспрадпрыемства “АграМАЗ” Ігар Старавойтаў.

У час напружанага сезона веснавых палявых работ яны вызначыліся на пагрузцы арганічных угнаенняў, ворыве і ўнясенні мінеральных удабрэнняў адпаведна, ды і сёння таксама не сядзяць без справы.

Віншаванні ад прафсаюзаў прымае механізатар Генадзь Мялешка

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *