У Бярэзінскім раёне праходзіць дэкаднік бяспекі

Яго правядзенне абвешчана ў сувязі з небяспечнай сітуацыяй з пажарамі ў сталічнай вобласці.

— У рамках дэкадніка, з 18 па 29 студзеня, выратавальнікі разам з суб’ектамі прафілактыкі правераць домаўладанні пажылых грамадзян і інвалідаў, шматдзетных сем’яў, а таксама асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, — удакладнілі інфармацыю ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. — Актывізуюць работу аглядавыя камісіі горада і раёна. Папярэдзіць узгаранні, растлумачыць людзям наступствы ігнаравання мер пажарнай бяспекі і выявіць патэнцыяльна небяспечныя домаўладанні – вось асноўныя мэты акцыі.

НАШ КАР.       

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *