У раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа новы старшыня

 

Раённая арганізацыя налічвае 16 валанцёраў ініцыятыўнай групы «Ад сэрца да сэрца», 28 — з атрада «Непаседы» пачатковай школы горада Беразіно. Неацэнная іх праца для ўсіх, каму патрэбна дапамога. Толькі за мінулы год гуманітарную дапамогу ад раённай арганізацыі атрымалі 687 жыхароў раёна, — заўважыла ў сваім выступленні старшыня раённай арганізацыі Ірына Дубовік.

Ірына Дубовік з актывістамі валанцёрскага руху

2020 год запомніўся членам арганізацыі яркімі падзеямі. Удзельнічалі, арганізоўвалі шматлікія мерапрыемствы. Да прыкладу, «Збяром дзяцей у школу», “Ваша дапамога», «Месячнік Чырвонага Крыжа», «Стоп, туберкулёз» і іншыя. Напярэдадні навагодніх свят валанцёры сталі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі «Ёлка жаданняў». Асабліва каштоўнай і значнай была валанцёрская дзейнасць падчас пандэміі. Каб аблегчыць працу медыцынскіх работнікаў, добраахвотнікі разносілі рэцэпты пажылым людзям і інвалідам, дастаўлялі лекі і прадукты. Дапамогу ў выглядзе сродкаў індывідуальнай аховы атрымалі 240 жыхароў раёна.

— Дзякуй за плённую працу ўсім нашым валанцёрам, нераўнадушным бярэзінцам, — зазначыла Ірына Леанідаўна. — Прыемна, што заўсёды адгукаюцца, падтрымліваюць нас намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі, начальнік аддзела культуры, ідэалогіі і па справах моладзі райвыканкама Галіна Сакалоўская, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Алеся Цітова, галоўны ўрач райбальніцы Крысціна Крук. Хочацца адзначыць і калектывы, якія дапамагаюць у правядзенні розных мерапрыемстваў: пачатковая школа горада Беразіно, цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін, фермерская гаспадарка “Рачное” і ААТ “Здоровый путь”. Цесна супрацоўнічаем і з калектывам раённай газеты. Прыемна, што пераможцам конкурсу “Лепшае асвятленне ў СМІ 2020 года” ў намінацыі «Лепшая газетная, часопісная публікацыя ці інтэрнэт-публікацыя» стала рэдакцыя газеты “Бярэзінская панарама”.

Работа раённай арганізацыі за мінулы год атрымала станоўчую ацэнку, і старшынёй зноў была абрана Ірына Дубовік.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *