Уладзімір Слабко дзеліцца сакрэтамі рыбалоўства

Поплавок ушёл под воду,
Леску в сторону поводит —
Знать, наживка, как всегда, не подвела…

Гледзячы на навакольную прыгажосць косаўскіх прастораў, узгадаліся гэтыя паэтычныя радкі пра аматараў рыбнай лоўлі.

Тут, у Косаўцы, іх нямала, бо выйдзеш на ганак, а да рэчкі – рукой падаць! Сэрцам прырос да роднага краю і наш субяседнік — Уладзімір Слабко. Вёска Косаўка (цяпер аграгарадок) – яго малая радзіма.

На рэчку, скаваную лёдам, ён прыходзіць са сваімі няхітрымі рыбалоўнымі снасцямі, як толькі дазваляе вольны час.

— Мая прылада простая, лаўлю на мармышку, — гаворыць Уладзімір Слабко, — і, акрамя вуды, іншых прылад і не трэба.

І сапраўды, пакуль мы пастаялі побач некалькі хвілін, удачлівы косаўскі рыбалоў выцягваў з лункі акунька за акуньком. Для рыбака – задавальненне, а для нас гэткія зімовыя пейзажы – не інакш — фотапаэзія.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *