Урок гісторыі: вучням – пра адзінства

У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва, які адбыўся ва ўсіх установах і прадпрыемствах Бярэзіншчыны і меў галоўнай тэмай Дзень народнага адзінства, Лешніцкую сярэднюю школу наведалі першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Аўрамчык і старшыня Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан.

Тут для вучняў 10-11 класаў адбыўся ўрок на актуальную тэму, які правяла настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Святлана Раманіва.

Святлана Мікалаеўна распавяла пра жыццё ў Заходняй Беларусі ў даваенны час, звярнула ўвагу на ключавыя даты і падзеі ў гісторыі, працэс беларусізацыі і бясплатную адукацыю пры савецкай уладзе, растлумачыла ідэю яднання і імкненне народа быць разам. Варта адзначыць, урок быў настолькі насычаным і цікавым, што спадабаўся і прысутным дарослым.

Дзеці агучылі ўспаміны жыхаркі Заходняй Беларусі Настассі Арцішэўскай, якая распавядала пра апалячванне і прыгнёт беларускай мовы ў часы панавання Польшчы. Было падведзена шмат пазнавальных звестак. Вучні напрыканцы пісалі на стыкерах, як кожнаму ўяўляецца адзінства адным словам.

Алена Токан павіншавала прысутных са святам. Ад аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан уручыла бясплатныя білеты ў “Музей новага пакалення” на фестываль робататэхнікі. Ад райкама БРСМ Кацярына Аўрамчык уручыла спецыяльны падарунак пераможцы конкурсу малюнкаў “Сіла Беларусі”, вучаніцы 10 класа Ульяне Раманавай, адзначыла прызамі валанцёраў, а ўсім разам – салодкі сувенір.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *