Уручылі пасведчанне дэпутата

17 лістапада 2019 года ў нашай краіне адбыліся выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Нагадаем, што на дэпутацкі мандат па Бярэзінскай выбарчай акрузе № 61, якая ўключае ў сябе тэрыторыю Бярэзінскага, Крупскага і Чэрвеньскага раёнаў, прэтэндавалі два кандыдаты: Ігар Уладзіміравіч Лаўрыненка і Уладзімір Аляксандравіч Моніч.

І.У. Лаўрыненка, В.В. Мельнічонак, С.В. Абрамовіч. Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Па выніках выбараў пераважнай большасцю галасоў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь быў выбраны І.У. Лаўрыненка.

На гэтым тыдні ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня акружной выбарчай камісіі С.В. Абрамовіч уручыла Ігару Уладзіміравічу пасведчанне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *