Усміхніцеся – вас здымаюць!

6 красавіка ў квартале 57 выдзеле 89 Пагосцкага лясніцтва ў поле зроку адной з фотапастак трапіў трактарыст ТАА «Маналітныя канструкцыі».

Ён вывозіў нарыхтаваную драўніну з лесасекі на прамежкавы склад паблізу в. Кукарава без тэхналагічнай карты. І такім чынам здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне.

Нагадваем, для правапарушальнікаў прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — да 50, а на юрыдычную асобу — да 100 базавых велічынь.

Адміністрацыйная адказнасць пагражае і за нарыхтоўку соку на забароненай тэрыторыі, а таксама за парушэнне тэхналогіі.

Віталій ГРЫНКЕВІЧ,
інжынер па ахове і абароне лесу Бярэзінскага лясгаса.
Фота з архіва лясгаса.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *