Узнагароды знайшлі лідараў

З нагоды Першамая ў раённым цэнтры рамёстваў была наладжана выстава “Людзі розных прафесій – у творчасці”. А прафсаюзныя лідары адзначаны падзякамі.

Узнагароды раённага аб’яднання прафсаюзаў з рук яго старшыні Алены Токан атрымалі лідары пярвічак тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Бародзіч, Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Раіса Самахвал, ДРБУ №192 Фёдар Лапыцька, цэнтра банкаўскіх паслуг “Беларусбанк” Ганна Бондар, старшыні райкамаў Марына Каўзуновіч і Наталля Дубовік.

А старшыня пярвічкі філіяла “Аўтамабільны парк №22” Аксана Міхальская адзначана Падзякай Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый.

Наталля Бародзіч і Аксана Міхальская. Іх плённая праца адзначана падзякамі прафсаюзаў

 

 

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *