Вадзіцель з алкагольным ап’яненнем не заўважыў машыну хуткай дапамогі

 

Вадзіцель у стане алкагольнага ап’янення не заўважыў машыну хуткай дапамогі, якая спынілася ў чаканні дазваляючага сігналу святлафора вечарам 19 красавіка каля дома па вуліцы Кастрычніцкай горада. У выніку тарана фельчар хуткай дапамогі, якая была прышпілена рамянём бяспекі, апынулася на ложку ў хірургічным аддзяленні райбальніцы.

— Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам машыны хуткай дапамогі першае за мае 16 гадоў службы ў міліцыі, — прызнаецца начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Бярэзінскага РАУС Дзмітрый Гайдук. — Прыкра яшчэ і ад таго, што ўчыніў яе даволі вопытны вадзіцель, які дагэтуль ніводнага разу не прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Таму ў бліжэйшы час актывізуем работу па выяўленні выпівак за рулём, каб суровымі мерамі адбіць ахвоту катацца пад градусам. Хочацца нагадаць, што дзеючым заканадаўствам за кіраванне транспарным сродкам у стане алкагольнага ап’янення альбо перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад правядзення медыцынскага агляду прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 гады і штрафам ад 50 да 100 базавых велічынь.

За паўторнае кіраванне ў нецвярозым стане парушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці з канфізкацыей транспартнага сродку. Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце альбо ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель з прыкметамі ап’яненія, паведаміце ў міліцыю па тэлефоне 102 (зварот бясплатны).

Да ведама. З пачатку года ў Бярэзінскім раёне па віне выпівак учынена 1 дарожна-транспартнае здарэнне, адміністрацыйна пакараны 15 аматараў язды пад градусам і ў адносінах да аднаго кіроўцы ўзбуджана крымінальная справа.

 Мілана ТРАПЯНОК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *