Велікодныя традыцыі ўзгадалі бярэзінцы

Упэўнена, у многіх Вялікдзень чырванее яйкамі, пахне смачным печывам і збірае ўсю сям’ю за святочным сталом. У большасці склаліся традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Сёння мы вырашылі пацікавіцца ў жыхароў Бярэзіншчыны, як яны адзначаюць Вялікдзень, з чым у іх асацыіруецца гэтае свята, якія сямейныя традыцыі ёсць?
Святлана ЖУКОЎСКАЯ,
працуе ў Бярэзінскім РЦГЭ:

— Як адзначаем Вялікдзень? Пачынаем рыхтавацца загадзя. У Чысты чацвер прыбіраем у кватэры, у суботу рыхтуем смачнасці, фарбуем яйкі. Асвячаем усё ў царкве. У нядзелю, на Вялікдзень, прыгожа апранутыя, збіраемся сям’ёй за святочным сталом.

Аліна ЖУКОЎСКАЯ,
працуе ў Бярэзінскай ЦРБ:

— У нас за гэтае свята адказвала бабуля. Яна фарбавала яйкі, рыхтавала шмат смачнага, духмянага печыва. Збіраліся ўсёй сям’ёй – віталі адзін аднаго гучным “Христос Воскрес!” Воистину Воскрес!” І зараз Вялікдзень асацыіруецца з чырвоным велікодным яйкам і смачным печывам.

Працяг чытайце ў газете № 30 за 18 красавіка.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *