Вентылятары, вада, перапынкі…

Як бярэзінцам працуецца ў спёку?

Мінулы тыдзень быў анамальна спякотным. У некаторыя дні тэмпература паветра ўзнімалася да +38 градусаў па Цэльсію. Таму прафсаюзныя лідары пастаянна праводзілі маніторынгі на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна. Звярталі ўвагу, у якіх умовах працуюць работнікі ў спякотны перыяд.

Мы таксама пацікавіліся, як працуюць бярэзінцы ў такую спякоту, і зазірнулі ў раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.

У кабінетах раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый устаноўлены вентылятары. Тэмпература ў памяшканні не перавышае нормы

А што думаюць самі работнікі?

— На вуліцы, сапраўды, спякота. Але ў нас для працы створаны спрыяльныя ўмовы. У кабінетах ёсць вентылятары. Калі немагчыма горача, можна выйсці на вуліцу. Каля будынка шмат дрэў, можна адпачыць у цяні, — заўважае інжынер па эксплуатацыі і арганізацыі будынкаў і збудаванняў цэнтра Леанід Бабіч.

 

— Як толькі пачалася анамальная жара, мы на прафсаюзным сходзе вырашылі набыць вентылятары, закупіць пітную ваду. Адразу падалі заяўкі на закупку вентылятараў, — патлумачыў кіраўнік цэнтра Яўгеній Котаў. — На вентылятары зараз велізарны попыт. Таму пакуль прывезлі толькі тры. Таксама для работнікаў закупілі бутэліраваную ваду. Яна знаходзіцца на першым паверсе, у фае, а таксама — у кабінетах. Прадугледзелі і змены ва ўнутраным распарадку. Калі анамальна высокая тэмпература, работнікі па жаданні могуць на 25 хвілін выходзіць на вуліцу падыхаць свежым паветрам, адпачыць. Дарэчы, у будынку цэнтра літаральна нядаўна ўласнымі сіламі быў праведзены рамонт, закуплена новая мэбля. Клапоцімся, каб нашы работнікі працавалі ў камфортных і ўтульных умовах.

Юлія БУКЕЛЬ. Фота аўтора.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *