Наша зямлячка Алена Разумоўская даслала віншаванне раёнцы з днём нараджэння

Розным чынам сёння падпісчыкі і чытачы газеты падтрымліваюць з намі сувязь: хтосьці дасылае пісьмы ў стандартных паштовых канвертах, а некаторыя – пры дапамозе электроннай пошты. Менавіта на ёй і з’явіўся аднойчы ліст з г. Салігорска ад Алены Міхайлаўны Разумоўскай. Яна – наша зямлячка, нарадзілася ў шматдзетнай сям’і, доўгі час жыла і працавала ў Беразіно, а затым па волі лёсу аказалася ў сталіцы беларускіх шахцёраў. Часта бывае на сваёй малой радзіме, дзе засталіся яе маці, два браты і сястра, цікавіцца жыццём і падзеямі Бярэзіншчыны, наведваючы сайт нашай газеты.

Адзін з дасланых вершаў нашай зямлячкі якраз і прысвечаны “раёнцы”, дакладней – дню яе нараджэння, які сёння адзначаецца ў 88-ы раз. Прапануем увазе чытачоў гэтае віншаванне.

“Сцяг Леніна”, а сёння “Панарама” –
Сяброўка мілая з маленства назаўжды.
Нібы акенца, а дакладней – брама.
Ты ў маім сэрцы на усе гады.

Калісьці я дзяўчынкаю гартала
Яе старонкі – летапіс падзей.
І вось даўно дарослаю я стала,
Ажыццявіла шмат жаданняў і надзей.

Я сёння ад Бярэзані далёка.
Але мой родны, мілы гарадок
У сэрцы як аддушына, палёгка
І непагаснай памяці глыток.

На Бацькаўшчыне мне усё знаёма.
На жаль, я не такі тут часты госць…
І кожны раз, калі бываю дома,
Мне сэрца грэе гэта прыгажосць.

Не памянялася нічога ў роднай хаце,
І непаўторны водар тут стаіць.
І, як калісьці, на стале у маці
Раёнкі нумар недачытаны ляжыць.

Бяру у рукі, гортаю старонкі
І станаўлюся ў курсе ўсіх падзей,
У публікацыях сягонняшніх раёнкі
Знаходжу шмат знаёмых мне людзей.

Багаты скарб, што назапасіла газета,
Нам дорыць рэдакцыйны калектыў,
Таксама з дапамогай інтэрнэту.
Заўжды ў рабоце фотааб’ектыў.

Расце аб’ём газеты паступова,
І рэйтынг не змяншаецца яе.
А колькі рубрык і герояў новых
Штораз мы адкрываем для сябе!

Раёнцы роднай я жадаю працвітання.
Няхай расце народная любоў.
Няхай з табой не будзе развітання
І множацца рады тваіх сяброў!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *