VІ Усебеларускі народны сход. Думкамі дзеляцца бярэзінцы

Вераніка САЎКО, шматдзетная матуля:

— Я глядзела відэа сходу ў інтэрнэце. Бачна, на якім высокім узроўні наладжана работа форуму. І тэмы, якія абмяркоўваліся, актуальныя, упэўнена, хвалююць кожнага з нас. Вядома ж, мяне як шматдзетную матулю радуе, што дзяржава падтрымлівае маладыя, шматдзетныя сем’і. Парадавала, што Прэзідэнт прапанаваў рэалізацыю праграмы “Шматдзетная Беларусь” з сур’ёзнымі інавацыямі. Парадавала, што мацярынскую працу цэняць на такім высокім узроўні. Прэзідэнт заўважыў, што маці з двума дзецьмі не хатняя гаспадыня, што праца матуль павінна ацэньвацца гэтак жа, як і іншая. Асабліва парадавалі словы, што матуля, у якой чацвёра дзетак, мае права на працоўную пенсію, нават калі ў яе няма працоўнага стажу.

У мяне трое дзетак. І я імкнуся рабіць усё дзеля іх дабрабыту. Бо, пагадзіцеся, самае каштоўнае багацце для матулі – шчаслівыя дзеткі. Я ўпэўнена, што і далей у нашай краіне ў прыярытэце будзе моцная сям’я.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *