Віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Віншуем бярэзінцаў са святам — Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Гэта дзяржаўнае свята адзначаецца ў нашай краіне з 1998 года штогод у другую нядзелю мая.

Герб і сцяг з’яўляюцца галоўнымі сімваламі нашай краіны. Гэта гісторыя і будучыня Беларусі, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны. Жадаем усім жыхарам Бярэзіншчыны дабрабыту, шчасця, міру і росквіту нашай краіне.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Ігар Лаўрыненка,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *