Віншаванне з Днём Перамогі ад Бярэзінскага райвыканкама

Дарагія ветэраны! Паважаныя жыхары і госці Бярэзінскага раёна!

Ад усяго сэрца віншуем вас з вялікім святам — Днём Перамогі!

Для ўсіх нас гэта дзень нацыянальнага гонару, адзінства і ўрачыстасці народнага духу. У ім — боль і веліч беларускага народа, мужнасць і гераізм нашых салдат, слёзы страт і радасць перамог.

Мы бясконца ўдзячныя ветэранам за свабоду і незалежнасць роднай зямлі, права на жыццё для будучых пакаленняў.

І сёння маладыя абаронцы Айчыны — унукі і праўнукі — з гонарам прымаюць эстафету.
Жадаем усім вам і вашым родным здароўя, шчасця, доўгіх і спакойных гадоў жыцця, міру і працвітання нашай Радзіме!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы савет ветэранаў.
Абасобленая група ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў.
Ігар Лаўрыненка,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *