Віншаванні ад старшыні савета ветэранаў М.С. Абазовіка прымалі культработнікі Бярэзіншчыны

 

 На гэтым тыдні старшыня раённага савета ветэранаў Мікалай Савельевіч Абазовік наведаў калектыў цэнтральнай бібліятэкі. Нагода для сустрэчы была сур’ёзная: днямі бібліятэкары адзначылі прафесійнае свята — Дзень работнікаў культуры. А гэта выдатная магчымасць адзначыць іх уклад у развіццё ветэранскага руху. Таму падзякі раённага савета ветэранаў атрымалі загадчыца аддзела маркетынгу Тамара Мікалаеўна Круталевіч і дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Мікалаеўна Маеўская.

— Бібліятэкары – нашы даўнія і верныя памочнікі ў наладжванні работы ветэранскай арганізацыі, — адзначыў у час ушанавання Мікалай Савельевіч Абазовік. — Яны дапамагаюць нам у падрыхтоўцы да конкурсу “Ветэранскі падворак”. Не пераацаніць іх уклад у выдавецкую дзейнасць і папулярызацыю кніг-манументаў памяці — «Мінулых дзён не згасне слава», «Скажам дзякуй ветэранам», «Вайна — трагедыя і подзвіг», «Сохраним в веках память о победителях», «Их подвиг прекрасен и свят», «Они проливали свою кровь и стояли насмерть за Родину”. Ды і, дзякуючы іх творчаму гарэнню і высокаму прафесіяналізму, больш глыбокі сэнс набываюць мерапрыемствы па прапагандзе ваенна–патрыятычнай спадчыны, баявога і працоўнага подзвігу ўраджэнцаў раёна, выхаванні маладога пакалення, і новымі фарбамі напаўняюцца акцыі для ветэранаў.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *