Вітаем пераможцаў!

Пасля службы ў арміі Васілій Шахнюк трапіў у Ханты-Мансійскі край. Там пачаўся яго шлях як будаўніка — закончыў курсы падрыхтоўкі кадраў ад ААТ “Газпром” і за 10 гадоў работы мулярам дасягнуў 5-га разраду.

На Бярэзіншчыну Васілій Васільевіч прыехаў, калі тут вялася рэканструкцыя торфабрыкетнага завода. Менавіта тады па волі лёсу сустрэў у Жорнаўцы сваё каханне…

І вось ужо сем гадоў мінула, як слаўны будаўнік працуе ў ПМК-182 горада Беразіно, выхоўвае з жонкай Алесяй двух сыноў — Ягора і Яраслава, і будуе свой дом уласнымі сіламі.

— Зараз працую на будаўніцтве шматкватэрных дамоў у Чэрвені, — гаворыць Васілій Васільевіч. — Будаваў і ў Бараўлянах, і ў Мінску, і ў Жодзіне. А на Бярэзіншчыне шчыраваў на такіх аб’ектах, як, напрыклад, ЗАТ “Клявіца”(там здавалі ў эксплуатацыю тры новыя корпусы), шматкватэрны дом каля школы мастацтваў, “Жамчужыны Беразіно” — 4-ая і 5-ая.

За сваю добрасумленную адданую працу і высокі прафесіяналізм Васілій Шахнюк гады два таму назад быў адзначаны Падзякай Мінскаблсельбуда, а сёлета занесены на раённую Дошку гонару.

Фотакалаж Алены Громавай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *