Вядзецца падпіска на газету “Бярэзінская панарама” на першае паўгоддзе 2021 года

Звяртаем увагу нашых чытачоў, што вядзецца падпіска на газету  “Бярэзінская панарама” на першае паўгоддзе 2021 года. Кошт індывідуальнай падпіскі на месяц складае 6,50 рубля, электроннай падпіскі – 6 рублёў.

Падпіску можна аформіць у паштовых аддзяленнях, паштальёнаў, грамадскага распаўсюджвальніка рэдакцыі (пошта, 2 паверх) і нават не выходзячы з дому (па папярэдняй заяўцы). Звяртайцеся па тэлефонах – 6-32-71 і 5-52-63.

Дарэчы, падпісчыкаў раёнкі традыцыйна чакаюць прыемныя сюрпрызы да навагодніх свят. Выпісвайце газету адразу на тры месяцы ці паўгода, прыносьце ці дасылайце падпісныя квіткі ў рэдакцыю і прымайце ўдзел у розыгрышы падарункавых сертыфікатаў ад нашых спонсараў.

Акрамя таго, усіх падпісчыкаў чакаюць скідкі на аб’явы і віншаванні (пры прадастаўленні квіткоў).

Ваша “Бярэзінская панарама”

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *