Вынікі асенняй аздараўленчай кампаніі

Для арганізацыі вольнага часу дзяцей Бярэзіншчыны, стварэння аптымальных умоў, якія забяспечваюць іх паўнацэнны адпачынак, аздараўленне і творчае развіццё, у перыяд асенніх канікулаў, з 1 па 8 лістапада, працавалі 7 лагераў з дённым знаходжаннем дзяцей і падлеткаў: у гарадскіх школах працавалі 2 аздараўленчыя лагеры, аздароўлена 107 школьнікаў, у сельскіх школах — 5, аздароўлена 82 школьнікі.

У лагерах з дзённым знаходжаннем прайшлі аздараўленне 189 чалавек, пры плане 180.
Мінскім абласным упраўленнем Рэспубліканскага Цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва было выдзелена 4536 рублёў.
У першую чаргу ў лагеры былі залічаны дзеці з мнагадзетных сямей – 71 чалавек, з малазабяспечаных – 23, трое дзяцей-інвалідаў, двое дзяцей-сірот, 4 дзіцяці з сямей, якія зна-ходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
У лагерах было арганізавана трохразавае харчаванне. Для выхаванцаў была прадастаўлена магчымасць
не толькі адпачыць і аздаравіцца, але і пазнаёміцца са славутасцямі нашай малой Радзімы. Адбываліся калектыўныя прагулкі і экскурсіі, дзеці прынялі ўдзел у спартландыі, выраблялі святочныя паштоўкі “Кветкі для пераможцаў” і г.д.
Новую вучэбную чвэрць дзеці пачалі адпачнуўшымі і з новымі сіламі.

Алена ПІСЛЕВІЧ,
вядучы спецыяліст па аздараўленні насельніцтва Бярэзінскага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *