Выратавальнікі правядуць акцыю “Бяспека — у кожны дом!”

Неасцярожнае абыходжанне з агнём — па-ранейшаму самая распаўсюджаная прычына пажараў. Няўмольная статыстыка сцвярджае, што амаль палова ўзгаранняў узнікае па віне людзей, якія груба ігнаруюць правілы пажарнай бяспекі. На іх і будзе скіравана прафілактычная акцыя “Бяспека — у кожны дом!”. Толькі пройдзе яна сёлета ў незвычайным фармаце. Як жа будуць абуджаць адказнасць і сумленне ў злосных парушальнікаў пажарнай бяспекі? Пэўнымі сакрэтамі дзеліцца інспектар прапаганды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга ДАНЭЙКА:

— Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Бяспека — у кожны дом!” стартавала 20 студзеня і прадоўжыцца да 20 лютага. Мерапрыемствы ўключаюць пяць этапаў і накіраваны на самыя розныя групы людзей.
Так, з 20 па 26 студзеня нашай мэтавай аўдыторыяй сталі асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і вядуць асацыяльны лад жыцця. Для іх на базе пажарна-выратавальных часцей сумесна з міліцыяй, медыкамі і іншымі зацікаўленымі службамі пад дэвізам “Цвярозы погляд на жыццё” былі наладжаны прафілактычныя гутаркі і дэманстрацыі тэматычных фільмаў.
На другім этапе — з 27 студзеня па 2 лютага выратавальнікі асаблівую ўвагу накіруюць на састарэлых грамадзян з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і жыхароў сельскай мясцовасці. Іх чакае шырокамаштабнае мерапрыемства “Скарбонка бяспекі” з арыгінальнай квэстгульнёй “Першы выратавальнік на вёсцы”.
З 3 па 7 лютага выра-тавальнікі накіруюцца ў працоўныя калектывы прадпрыемстваў, дзе праз разнастайныя конкурсы, віктарыны, тэматычныя фільмы нагадаюць асноўныя правілы бяспекі.
На заключным этапе — з 17 па 20 лютага, выратавальнікі адправяцца ў месцы з масавым знаходжаннем людзей. Тут на дапамогу ў наладжванні прафілактычнай работы з насельніцтвам прыйдуць самадзейныя калектывы і юныя памочнікі выратавальнікаў-пажарных.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *