Вышывае, робіць дэкаратыўныя пано, вырабы з бісеру…

Марына Кароль з Бярэзіншчыны ўдзельнічала ў абласным фестывалі творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Снежаньскі карагод”, які 10 снежня праходзіў у Барысаве

Марына — сапраўдная майстрыха: вышывае падушкі, робіць дэкаратыўныя пано, дрэўцы з бісеру. З задавальненнем асвойвае новыя тэхнікі. І нават калі штосьці не атрымліваецца – не адчайваецца, а спрабуе па некалькі разоў, адточвае навыкі. Ва ўсім ёй дапамагае інструктар па працоўнай тэрапіі Таццяна Ждановіч

Панядзелак. Раніца. На вуліцы дождж, вецер, адным словам – непагадзь. Але такое надвор’е не можа напужаць Марыну Кароль. Яна збіраецца, і пераадольваючы ўсе цяжкасці, абапіраючыся на мыліцы, памалу ідзе на заняткі ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў Бярэзінскага ТЦСАН. Менавіта ў аддзяленні яна і навучылася вышываць, рабіць дэкаратыўныя пано, вырабы з бісеру… На абласным фестывалі “Снежаньскі карагод” была наладжана персанальная выстава работ Марыны.

На абласным фестывалі “Снежаньскі карагод” работы Марыны карысталіся папулярнасцю. Госці падыходзілі, распытвалі, як зрабіць “такую прыгажосць”

 

— Для мяне было велізарнай нечаканасцю, калі прапанавалі паўдзельнічаць у фестывалі, — пачынае гутарку Марына. – Спачатку было боязна. Здаецца, у мяне звычайныя вырабы… Як заўсёды, падтрымалі, падказалі, якія работы лепш выбраць, наладзілі маю выставу работнікі мясцовага тэрытарыяльнага цэнтра.

Марына з задавальненнем дорыць свае вырабы знаёмым, блізкім, родным. І, вядома ж, любімай цётцы, якая замяніла ёй маці, Тамары Мікалаеўне Ждановіч

Выстава карысталася ў наведвальнікаў папулярнасцю. Госці падыходзілі, распытвалі, як рабіла, з чаго. А жанчына з задавальненнем праводзіла майстар-клас, кожнаму паказвала, тлумачыла, як можна стварыць той ці іншы выраб.

Працяг чытайце ў нумары 95 газеты за 18 снежня.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *