Выяздное пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму

 

Чарговае пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму прайшло на базе сельгасфіліяла “Здравушка-агра”.

Месца правядзення было выбрана невыпадкова: менавіта тут за апошні час адбылося два няшчасных выпадкі. Менавіта прычыны няшчасных выпадкаў, а самае галоўнае – як іх прадухіліць, і разгледзелі на камісіі.

— Факты вытворчага траўматызму найчасцей фіксуюцца там, дзе існуюць хібы ў арганізацыі работы па захаванні правілаў аховы працы. А захоўваюцца яны далёка не ў кожным калектыве. Гэта пацвярджаюць і вынікі маніторынгу мабільнай групы, члены якой рэгулярна выязджаюць на месца для аказання практычнай і метадычнай дапамогі, — заўважыла галоўны спецыяліст аддзела матэрыяльна-бытаваго забеспячэння і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай бароне райвыканкама Наталля Барысёнак.

На асноўных парушэннях, якія былі выяўлены падчас абследавання прадпрыемстваз мабільнымі групамі засяродзіў увагу начальнік Бярэзінскай раённай інспекцыі Барысаўскага міжраённага аддзела філіяла “Энергагазнагляд” РУП “Мінскэнерга” Леанід Кузняцоў.

Яшчэ раз нагадаў аб своечасовым праходжанні медыцынскіх аглядаў загадчык паліклінікі Бярэзінскай ЦРБ Дзмітрый Відэргольд.

— Ахова працы ­павінна быць адным з прыярытэтных напрамкаў ва ўсіх сферах працоўнай дзейнасці. Бо ад гэтага залежыць жыццё і здароўе людзей. Тут нават нязначныя парушэнні, дробязі могуць абярнуцца трагедыяй. Таму хочацца звярнуцца да кіраўнікоў, інжынераў па ахове працы выконвайце свае абавязкі добрасумленна. Аналізуючы выпадкі вытворчага траўматызму, якія адбыліся і ў нашым раёне, і ў цэлым па Мінскай вобласці, нельга не назваць галоўным яго фактарам арганізацыйныя прычыны, — падвяла вынікі пасяджэння начальнік упраўлення па працы, занятасці і працоўных адносінах райвыканкама Вольга Калячка. — На жаль, несвоечасова выконваецца нават тое, што можна зрабіць без асаблівых затрат. Вельмі хочацца, каб ахова працы не ўспрымалася як другарадная ў вытворчым працэсе, а як галоўная, тое, ад чаго залежыць жыццё людзей

Юлія БУКЕЛЬ,

фота аўтара. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *