“Хачу, каб гаспадарка квітнела”

З узнёслым настроем успрыняў навіну, што яго фотаздымак будзе занесены на раённую Дошку гонару, трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства “Пагосцкі” Валерый Ермаловіч.

Мінулы сельскагаспадарчы год быў для механізатара слаўным і плённым, бо ён паспеў прыняць удзел у нарыхтоўцы кармоў і ўборцы зерневых культур. Ганарыцца Валерыем Валер’евічам родная гаспадарка.

Па выніках работ, якія праводзяцца ў перыяд нарыхтоўкі кармоў, ён на камбайне КВК -800-55 нарыхтаваў 34091 тону травяністых кармоў.

— Асабіста я сваіх тон не лічыў, — прызнаецца механізатар, — бо стараўся назапасіць на будучую зімоўку для грамадскага статка як мага больш якасных і сакавітых кармоў. Ды і як жа інакш, калі сытая зімоўка жывёлы дае старт росту нашых даходаў на цэлы сельскагаспадарчы год. У нас на бягучы год амбіцыі вялікія, бо трэба нарошчваць вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі і будучыя намалоты. Таму ўзнагарода на раённым ушанаванні для мяне — аванс на будучыя рэкорды!

Мілана Трапянок.

Фота Алены Громавай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *