Хто мае права на бясплатныя паслугі няні?

У рэдакцыю звярнуліся з пытаннем: “Хто мае права на паслугі няні?”

За адказам мы ў сваю чаргу звярнуліся да загадчыцы аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Бярэзінскага ТЦСАН Юліі Цыркуновіч:

— Пастанова Міністэрства працы №11 «Аб аказанні сацыяльных паслуг дзяржаўнымі арганізацыямі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі» з 24 студзеня дзейнічае ў новай рэдакцыі. Змены закранулі і прадастаўленне паслуг няні.

Зараз у мэтах павышэння эфектыўнасці сістэмы сацыяльных гарантый і ўзмацнення дзяржаўнай падтрымкі мы прадастаўляем паслугі пагадзіннага догляду за дзіцём (паслугі няні) на бясплатнай аснове сем’ям, у якіх адначасова нарадзіліся двое і больш дзяцей, сем’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда (дзяцей-інвалідаў) ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама сем’ям, у якіх бацькі з’яўляюцца інвалідамі I ці II групы і выхоўваюць дзяцей да 6 гадоў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у спецыялістаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе: г. Беразіно, вул. Красіна, 1, і па тэлефонах: 5-57-59, 6-39-54.

Юлія БУКЕЛЬ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *